След на зямлі

Пераказы і дыктанты

   Пад словамі «след на зямлі» мы разумеем не адбітак босай нагі на мокрым пяску, а нейкія ўчынкі, справы чалавека, па якіх яго маглі б помніць. Існуе ж мудрае выказванне, што чалавек пражыў жыццё не дарэмна, калі пабудаваў дом, пасадзіў дрэва, выгадаваў сына. Яшчэ чалавек павінен пакінуць сваім нашчадкам цудоўны свет, у якім яны маглі б жыць і гадаваць сваіх дзяцей.
   Усё жывое імкнецца да сонца. Цягнуцца да сонца лісты, кветкі, дрэвы. Без сонца не могуць існаваць ні жывёлы, ні птушкі, ні людзі. Жыццё на зямлі наогул немагчыма без сонца. Чалавек жа нараджаецца не толькі для таго, каб есці і піць. Для яго імкненне да сонца – гэта імкненне да сваёй мэты, жаданне яе здзейсніць.
   Зорка ці метэарыт, згараючы, пакідаюць за сабой след. I чалавек не павінен бясследна знікнуць з Зямлі. Які след пакіне пасля сябе сённяшні малады чалавек, залежыць ад яго самога.
(144 словы)

Паводле В. Старычонка.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий