Слова як сродак выхавання

Пераказы

   З усіх сродкаў выхавання, якія ёсць у нас, у людзей, самым надзейным было і будзе слова.
   Школа, адзіная і галоўная ўстанова, павінна навучыць кожнага свайго выхаванца не толькі пісьменнасці, але і абавязкова даць яму трывалыя асновы эстэтычнай культуры, развіваць слых і густ да слова, каб потым, кім бы чалавек ні стаў, якую б спецыяльнасць ні выбраў, у ім жыла патрэба няспыннага духоўнага ўзбагачэння.
   Няшчасны на ўсё жыццё той чалавек, якому не трапіўся настаўнік, што адкрыў бы яму радасць і асалоду далучэння да нявыказанай прыгажосці слова, да скарбаў паэзіі. Такі чалавек, дажыўшы свой век, наўрад ці палюбіць кнігу і будзе мець у ёй сябра і дарадчыка.
   Хто навучыў нас любіць кнігу? Перш за ўсё той, хто ўпершыню чытаў нам яе. Чытаў так, што само дзеянне, якое адбываецца на старонках, было для нас сапраўдным адкрыццём, узрушала душу, поўніла новымі пачуццямі.
(140 слоў)

Паводле В. Віткі.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий