Справы каралевы Боны

Пераказы і дыктанты

  Каралева Бона, жонка Жыгімонта, была вельмі адукаванай жанчынай. Старанна вывучала мовы, геаграфію, багаслоўе, законы. Шмат патрабавалася сіл, каб гаспадарыць на вялізных абшарах. Неабходна было ўмець да людзей з добрым словам звяртацца, каб працавалі лепш.
 Пры Боне расквітнелі многія беларускія гарады і вёскі. Добрая гаспадыня, яна атрымлівала вялікія прыбыткі ад сваіх уладанняў. Іх называлі неапалітанскім скарбам, знойдзеным на беларускай зямлі.
 У Моталі італьянка загадала пабудаваць палац, дзе пасяліла землякоў. I цяпер жывуць у гэтай беларускай вёсцы нашчадкі жыхароў Рыма, Неапаля і Фларэнцыі.
 Пры каралеве ўпершыню пачалі праводзіць меліярацыю – асушэнне палескіх балот. На ўскрайку Кобрына да нашых дзён захаваўся канал Бона – самы старажытны меліярацыйны канал у Беларусі.
 У многіх раёнах Брэсцкай вобласці ёсць вёскі, якія маюць назву Агароднікі. Час іх заснавання – сярэдзіна шаснаццатага стагоддзя. Па загадзе каралевы і яе сына некаторыя сяляне атрымлівалі агароды. Іх вёскі і сталі называць Агароднікамі.
(141 слова)

Паводле А. Бензерука.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий