Станіслаў Шушкевіч — Бабровы млын

Станіслаў Шушкевіч

У затоцы жыў бабёр,
Жыта ён у жорнах цёр.
У бабровы млын на рэчку
Вёз хамяк пшаніцу, грэчку,
Вёз ён логам ды заграз
Каля грэбелькі якраз.
Выйшаў з млына, з-пад гары
Кум-бабёр, млынар стары,
I смяецца, што хамяк
Воз не зрушыць аніяк.
I смяецца, што не змог
Ён аб’ехаць мокры лог.
Млын грукоча: так-так-так…
Дзе ж падзеўся наш хамяк?
Па гразі хамяк туп-туп,
Без мукі ён і без круп.

1957

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий