Станіслаў Шушкевіч — Белыя панчошкі

Станіслаў Шушкевіч

У маленькай кошкі
Белыя панчошкі,
Беласнежны фартушок,
Белы банцік аж да шчок.
Вельмі шкода, вельмі шкода,
Што ў яе такая мода,
Бо зімой і летам
У адно адзета.
Кожны, пэўна, згодзіцца,
Часта мыць прыходзіцца.

1960

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий