Станіслаў Шушкевіч — Качанё

Станіслаў Шушкевіч

Плавала па лужыне
Качанё нядужае,
Лапкамі дзівоснымі
Шастала, як вёсламі.
А пасля нырнула,
Нібы патанула,
Курку напалохала,
Тая ў крык, завохкала:
– Ой, малое, кволае,
Ты ж амаль што голае.
Там як лёд вадзіца,
Можна прастудзіцца.
Качанё смяецца:
– Гэта ж так здаецца.
Не глядзі ты з горыччу,
Мне тут нават горача.

1957

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий