Станіслаў Шушкевіч — Красавік

Станіслаў Шушкевіч

Полем, лесам, пералескамі,
Па зямлі, вясной абуджанай,
Красавік ідзе з пралескамі
Па праталінах і лужынах.

Раўчукі гудуць напорыста,
Распусцілі вербы голейка,
На галінцы ціхім посвістам
Шпак вітае рана сонейка.

За дарогай, за прысадамі
Млын грукоча гулам-гоманам,
Там жаўрук дадолу падае
У быльнёг сухі, паломаны.

Дзе сасна расце высокая
Па-над рэчкай гаманліваю,
Бусел радуе нас клёкатам,
Прыляцеўшы з далеч-выраю.

I дарогамі і трактамі,
Наўздагонкі нібы гоняцца,
Плуг бяжыць за гонкім трактарам,
Ажно поле гулам поўніцца.

Полем, лесам, пералескамі,
Па зямлі, вясной абуджанай,
Красавік ідзе з пралескамі
Па праталінах і лужынах.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий