Кветкамі сады асыпаў май
І напоўніў іх пчаліным гулам.
Закукуй, зязюля, на ўвесь гай,
Каб зямля вясну сваю адчула.
Раскрывае насцеж вокны дом,
Дрэвы выбеглі ад радасці, здаецца,
I сабраліся на ўзгорачку кругом.
Каб на сонцы раніцай пагрэцца.
У нізіне бліснула рака
Буйнаю срабрыстаю лускою,
I качыным крыкам асака
Не дае вярбе старой спакою.
Разразае хмызнякі і лес
Стужкай топкаю далёкая дарога,
Падымае наквець сонны бэз,
Каб сказаць, што кветак будзе многа.
Калі кветам поўняцца сады,
Калі поўняцца пчаліным гулам,
Словы ў песню просяцца тады,
Каб зямля шчаслівая іх чула.
I960
Крыніца: Шушкевіч С. Выбранае: Вершы / Прадм. А. Марціновіча. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 414 с.