Станіслаў Шушкевіч — Па лісточку поўзаў смоўж

Станіслаў Шушкевіч

I упоперак і ўздоўж
Па лісточку поўзаў смоўж.
След пакінуў мокры, слізкі –
Дзве зялёненькія рыскі.
За ўсю ноч у нашым садзе
Ён ледзь-ледзь прапоўз тры пядзі.
I упоперак і ўздоўж
Па лісточку поўзаў смоўж.
Сам жа думаў, што паўсвету
Ён прапоўз за ночку гэту.

1957

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий