Станіслаў Шушкевіч — Страшны дзед

Станіслаў Шушкевіч

Пэўна, дзівіцца сарока,
Бо крычыць на цэлы свет.
Бабу снежную ляпілі,
А тут выйшаў страшны дзед.

Ён стаіць з вялізным кіем.
Нос задраў – таўсты лядзяш.
Снежны дзед, ты глянь ласкава
I варон, сарок не страш!..

1957

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий