Станіслаў Шушкевіч — Верабейка

Станіслаў Шушкевіч

Верабейка ўвесь дрыжыць:
– Як тут жыць? Як пражыць?
Набліжаецца зіма,
Цёплай вопраткі няма.
Цык-цырык! Цык-цырык!
Я ад холаду адвык.
I азяб я, і прамок,
Слаба грэе мой пушок.
Вецер. Холад. Дождж імжыць…
Як тут жыць? Як пражыць?
Цык-цырык! Цык-цырык!
Я ад холаду адвык.

1957

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий