Сучасная літаратура Беларусі

Пераказы і дыктанты

  Сучасная літаратура Беларусі – з’ява надзвычай шматгранная і разнастайная па сваіх мастацкіх кірунках, пошуках і набытках. Яна багатая на яркія, самабытныя творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, што дазваляе гаварыць пра эстэтычную важкасць і разнапланавасць мастацтва слова. Зараз на літаратурнай ніве працуюць пісьменнікі розных пакаленняў, рознага творчага вопыту – ад вядомых майстроў да літаратараў маладзейшага пакалення.
 Дзякуючы Янку Брылю, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу, Максіму Танку, Івану Шамякіну і іншым пісьменнікам, наша сучасная літаратура вядома за межамі Беларусі: у Польшчы, Германіі, Балгарыі, Чэхіі і іншых заходнееўрапейскіх краінах, былых рэспубліках Савецкага Саюза. Таксама пра яе дачуліся ў Кітаі, Індыі, Японіі.
 Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры выраслі на нацыянальным грунце, у іх непаўторна ўвасобіліся глыбінныя імкненні і парывы чалавечага духу, беларускі характар і прыгажосць народнай душы. Наша мастацкае слова паказвае непераходнасць нацыянальных вытокаў і традыцый, паэтызуе родную зямлю, адлюстроўвае народны лад жыцця, раскрывае вечныя чалавечыя каштоўнасці.
(142 словы)

Паводле А. Бельскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий