Сустрэча гасцей з Вялікай зямлі

Пераказы і дыктанты

  Увечары я сама папрасіла Валодзю Арцюка ўзяць мяне на балота, каб разам сустракаць гасцей з Вялікай зямлі.
 Апоўначы запалілі шматлікія кастры. Размешчаны яны былі так, каб утвараўся ўмоўны сігнал. Год назад, у сорак другім, калі партызаны не мелі яшчэ вопыту і надзейнай радыёсувязі, былі выпадкі, калі немцы і паліцаі, убачыўшы партызанскія кастры, раскладвалі свае непадалёку і ўводзілі лётчыкаў у зман. У нашай партызанскай зоне так трапіла да ворага дыверсійная група. Хлопцы вялі цяжкі, няроўны бой, у выніку з семярых толькі двое вырваліся з фашысцкай пасткі.
 Ноч была па-летняму цёплая, зорная. Фантастычна, як у глыбокай старажытнасці на баявым стане войска, гарэлі не вельмі яркія кастры. Дым не ўзнімаўся ўгору, а слаўся па балоце, як цягнецца ў лагчынах пасля дажджу доўгімі пасмамі туман. Каля кастроў засталіся пэўныя людзі, па адным каля кожнага, каб падкідаць галлё, спачатку сыраватае – падтрымліваць жар. Пасля, калі пачуецца шум матораў, яны падкінуць сухое, якое ўспыхне, як порах. Астатнія ляжалі на краі балота ў рэдкім бярэзніку, бо трэба быць гатовымі да любых нечаканасцей.
(169 слоў)

Паводле I. Шамякіна.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий