Сустрэча з дзіком

Пераказы і дыктанты

  Чым глыбей Мірон і Віктар уваходзілі ў лес, тым часцей сустракаліся сухія ўзгоркі. На пясчаных месцах рос хваёвы бор, на ніжэйшых – гушчар з ельніку, алешніку, бярозы, рознага хмызняку. Часам трапляліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі там нехта ўжо гаспадарыў. Зямля была перакапаная, віднелася шмат слядоў, а жолуда ніводнага.
 – Хто б гэта мог быць? – задуменна спытаў Мірон.
 – Дзікі, – упэўнена адказаў Віктар, разглядаючы сляды.
 У гэты момант збоку нешта затрашчала. З-за ламачча паказаўся дзік. Здавалася, увесь ён складаўся толькі з адной страшэннай галавы. Ні зада, ні кароткіх ног не было відаць. Але бурая галава са шчаціністым хібам, натапыранымі вушамі, вялізнымі ікламі і маленькімі злоснымі вочкамі была жудаснай. Спыніўшыся, дзік задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і павярнуў назад.
(133 словы)

Паводле Я. Маўра.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий