Сустрэча з царом пушчы

Пераказы і дыктанты

  У лесе заўсёды хораша думаецца. Лес супакойвае, разганяе трывогу, нервознасць. Часта ўжо здаралася, што непрыемнасці, якія ўчора яшчэ здаваліся амаль трагічнымі, пасля такой вось прагулкі па лесе і развагі пад шум дрэў ці пад шамаценне апалага лісця пад нагамі рабіліся дробязнымі. Так было паўтара года назад, калі Антанюк прыехаў сюды.
 Цяпер жа ніякіх непрыемнасцей не было. Ён прыехаў сюды проста адпачыць. А таму ні пра што сур’ёзнае не думаў. Хіба толькі пра дзяцей. I вось ледзь не пацалаваўся з царом пушчы. Зубр стаяў пад старымі елкамі, камлі якіх абраслі сівым мохам.
 Непрыемны халадок казытнуў па спіне.
 Што рабіць? Уцякаць?
 Уявіў, як ён, стары чалавек, будзе бегчы, віхляючы паміж дрэў, прадзіраючыся праз малады калючы ельнік, каб схавацца.
 Недалёка, кварталы за два, нечакана заенчыў ганчак. I адразу ж стрэлы…
 Тады зубр ускінуў галаву, чмыхнуў і грабянуў капытам мох.
 Антанюк сам пасля дзівіўся са свайго спрыту. Кінуўся за першае дрэва, адтуль нырнуў пад маладзенькія прыземістыя елкі, чапляючыся за голле стрэльбай, абдзіраючы твар, рукі. Добры крос гэтак зрабіў.
(168 слоў)

Паводле I. Шамякіна.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий