Свіцязь

Пераказы і дыктанты

  Дзівоснай кропляй-расінкай ляжыць у цэнтры Навагрудскага ўзвышша возера Свіцязь. Возера мае плошчу каля ста сямідзесяці гектараў. Форма яго амаль акруглая. Найбольшая глыбіня – пятнаццаць метраў.
 Жвавенькая рачулка Сваротва выцякае з возера. Пэўна, ніхто лепш за яе не ведае Свіцязь, бо яна ў яго адзіная, свая. Больш няма ні рэчак, ні ручаёў, якія б выцякалі або ўпадалі ў Свіцязь. Пяшчотнай і чулай выцякае рачулка з возера і спявае яму жаўруком, спявае, цешыць і радуе сваёй міласэрнасцю, рухавасцю, няўрымслівасцю. І Свіцязь у захапленні ад жыцця. Ловіць воблачкі-пушынкі, купае сонца ў сваёй купелі, узіраецца, усміхаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вышытым поясам атуляюць яго.
 Возера Свіцязь разам з навакольнымі лясамі – помнік прыроды. Тут шмат самых розных парод дрэў. Растуць яны змешана. Дуб, елка, граб з ясенем, клёнам. Асіны ж на невялікіх плошчах любяць расці разам з сасоннікам, алешнікам, бярэзнікам.
(138 слоў)

Паводле П. Сабіны.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий