Сяргей Грахоўскі — Хто вінаваты?

Сяргей Грахоўскі

Запытала мама ў мышкі:
– Хто тут лазіў у гладышкі,
Паздымаў усе вяршкі,
Панадкусваў піражкі?
Мышка маме адказала:
– Я смятаны не лізала,
Можа, нехта з’еў другі
І вяршкі, і пірагі.
Пацягнуўся шэры кот:
– Я не браў смятаны ў рот,
Скажуць вам і столь, і сцены,
Што зрабіўся я сумленны.
– Ку-ка-рэ-ку! –
Тут дарэчы
Певень выпырхнуў з-пад печы:
– Вам хлусіць і я не стану,
Кот даўно не еў смятану.
Шэпча мышцы кот на вуха:
– На гладышку села муха.
Мышка скача, мышка рада:
– Гэта ж муха вінавата.
Не гаворыць толькі Янка,
Дзе падзелася смятанка.

1964
 

Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 414с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий