Сяргей Грахоўскі — Касманаўты

Сяргей Грахоўскі

Не спяць дарослыя і дзеці,
Глядзіць у неба цэлы свет:
Зноў касманаўты у ракеце
Да зорак пракладаюць след.

А на далёкім касмадроме
Шуміць вясною белы сад,
Чакае старту невядомы
Адважны новы касманаўт.

I мы свае гартуем сілы,
Гартуем волю з году ў год,
А падужэюць нашы крылы –
I мы адправімся ў палёт.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий