Сяргей Грахоўскі — Лета

Сяргей Грахоўскі

Прыходзіць лета звонкае
Птушынаю гамонкаю,
Над сінімі азёрамі
Яно ўзыходзіць зорамі,
А пахне медуніцамі
І спелымі суніцамі.
Прыходзіць лета сцежкамі
З малінай, сыраежкамі,
Частуе на пагорку
Арэхамі вавёрку,
На возеры, ля берага,
Гукае зайца шэрага…
Куды ні глянь – усюды
Цябе чакаюць цуды,
Цябе чакаюць сцежкі
І радасныя ўсмешкі,
Лугі, лясы, палі
І шчасце на зямлі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий