Жанчына плача на прыпынку.
А ёй не робіцца лягчэй,
Хоць і бягуць, бягуць слязінкі
З яе заплаканых вачэй.
Якая ж у яе прычына?
Што ёй спакою не дае?
Падумаў я, ці не мужчына
Пакрыўдзіў толькі што яе?
Не дапамог або абразіў,
Упёрся ў графік ці статут.
Ці нізашто заляпаў граззю
I столькі нарабіў пакут.
Жанатыя і халастыя,
Успамінайце кожны раз,
Што ўсе жанкі крыху святыя,
Што маці нарадзіла вас.