Сяргей Грахоўскі — Варона без трона

Сяргей Грахоўскі

Горка каркала варона:
«І ў мяне была карона,
Я царыцаю была,
Смачна ела і піла,
Заняла высокі трон,
Мне служыла сто ва-рр-он,
Трр-ыста трр-ыццаць варр-анят
Дастаўлялі курр-анят
На р-рулет і на жарр-кое,
І віно цякло рр-акою,
А марр-ожанага горр-ы
Замярр-залі ў калідорр-ы,
Я жыла ў сваім палацы
І не думала аб працы.
Ды прр-айшло з тае парр-ы
РР-оўна трр-ыста трр-ыццадь трр-ы
Неспакойныя гады,
Як прр-ыбілася сюды,
Бо паслухалася галку
I лятаю вось на звалку.
Тут суседзі і суседкі
Ўсе ваююць за аб’едкі,
А прр-ажэрр-лівы крр-умкач
Не дае дыхнуць, хоць плач.
Ён ад прр-агі і ад злосці
Выдзірр-ае з горр-ла косці.
І малыя крумкачы
Так дзяўбуць, хоць гвалт крр-ычы…»

Перабіў шчыгол варону:
«Дзе ж ты страціла карону?»

«Доўгая была марр-ока:
Падвяла мяне сарр-ока.
Часта я яе карр-ала,
Дык яна карр-ону ўкрр-ала,
А царр-ыцу без карр-оны
Не шануюць больш варр-оны.
Прра-ва-рр-оніла ка-рро-ну,
І прр-агналі служкі с трр-ону,
Занялі мае палацы
I са мной не хочуць знацца.
Поўна ў іх свае р-р-абоы:
Ва-рр-анятам шыюць боты,
А галоўны Во-рр-ан муд-рр-ы
Вы-рр-абляс доб-рр-а фут-рр-ы,
I зімою сам для жонкі
Шые цёплые дублёнкі.
Усе ца-рр-ьшы і ца-рр-ы
Пазляталі да па-рр-ы.
Вось і я цяпе-рр без т-рр-она,
П-рр-оста чо-рр-ная ва-рр-она».

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений