Сяргей Грахоўскі — Завея

Сяргей Грахоўскі

Завея білася ў акно.
Яна і сёння ў шыбы б’ецца,
А ўсё, што страчана даўно,
Надоўга ў сэрцы застаецца.
Ішоў і днём, і ноччу снег,
У браму грукаў вецер гулка,
Зрываў блакітны пыл са стрэх
І гнаў па вузенькіх завулках.
 
Стаяў у хаце змрок густы,
Трымцела сэрца ў хваляванні,
Але была у змроку ты
І мне свяціла да світання.
Шумяць у зайсці сады.
Твайго ж даўно не чутна слова.
Гудзе завея, як тады
У глухіх завулках Магілёва.

1981

Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 414с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий