Таполя

Пераказы і дыктанты

   Серабрыстую таполю абрэзалі гэтым летам. Яна доўга, цэлыя два стагоддзі, стаяла ўбраная, як нявеста, з вершаліны да самага нізу ў бела-зялёную лістоту. Тоўстае яе вецце звісала над вуліцай і маім садам. Я любаваўся кожным ранкам, стоячы на ганку, бухматай таполевай паставай, камлём у чатыры абхваты. І вось таполі абрэзалі галіны, нібыта рукі чалавеку.
   На камлі таполі прымацавалі таблічку: «Серабрыстая таполя. Равесніца выдатнага мастака дзевятнаццатага стагоддзя Валенція Ваньковіча».
   На другі дзень я выйшаў з хаты паглядзець на абрэзаную таполю. Выгляд яе нагадваў скалечанага чалавека. На месцы, дзе была зрэзана галіна, выступіла вадкасць, падобная да слёз. Кропелькі сачыліся са свежай раны, блішчэлі на сонцы.
   Я ўспомніў тэлеперадачу, дзе паказвалі, як у адной царкве заміраточыла ікона Боскай Маці. «Можа, і серабрыстая таполя гэтак жа заміраточыла, – падумаў я. – Магчыма, гэта плакаў сам мастак, у гонар якога было пасаджана незвычайнае дрэва».
(136 слоў)

Паводле Я. Хвалея.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий