Цана дажджавой кроплі

Пераказы і дыктанты

  Хмара набліжалася. Маланка змейкай прабегла над лесам недзе за Акінчыцамі, потым неба зверху ўніз паласнуў трохзубы сахор. Гром страсянуў усё наваколле, упалі першыя вялікія кроплі дажджу. Пасля ляснула зусім блізка, і адразу лінула як з вядра.
 Кастусь стаяў у гумне і назіраў, як бушавала неба. Ён змалку любіў жыццятворныя летнія навальніцы, іх хараство, моц і сілу, любіў назіраць, як пасля іх ажывала і красавала прырода.
 Ён, сялянскі сын, добра ведаў цану дажджавой кроплі. Усё дзяцінства прайшло ў яго тут, на пясчанай наднёманскай зямлі, якая заўсёды прагна чакала дажджу. Будзе дождж – будзе хлеб на стале, не будзе дажджу – не будзе ні хлеба, ні ягад, ні грыбоў. Здаецца, толькі-толькі сышоў снег, у зямлі яшчэ шмат вільгаці, але трава пачынае расці толькі пасля першых вясновых дажджоў. Пройдуць майскія навальніцы – зацвітаюць белыя кветачкі суніц, першы раз заспявае салавей. Пройдзе дождж – выплывае колас. Дождж – гэта ўраджай, хлеб на стале.
 Вельмі любіў Кастусь назіраць за навальніцаю ўночы, калі маланкі паласуюць неба, а далёкія грымоты зліваюцца ў дзівосную музыку-кананаду
(166 слоў)

Паводле С. Александровіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий