Цішка Гартны — Восень (З поўначы цёмнае, сіверу дальняга…)

Цішка Гартны

З поўначы цёмнае, сіверу дальняга
  Нудная восень прыйшла.
З поля убранага, з лугу зялёнага
  Жыцце-красу прыняла.
Холадам, сцюжаю разам павеяла,
  Смерць за сабой прынясла.
З дрэва прыбранага, лісцем адзетага,
  Ўборы сарвала,страсла.
Птушак міленькіх з краю радзімага
  У вырай загнала ад нас;
Песні іх мілыя, дзіўна пяяныя
  Ветрам заглушыла ўраз.
Ветрам, навеяным з дальняга сівера,
  Хмар прынясла за сабой,
Неба высокае, сінекрыштальнае
  Усё спавіло туманом.
Восень ты нудная, восень дажджлівая,
  Ты немінуча ўсягды.
У сэрца балючае, ў душу сіротную
  Многа ліеш ты нуды.

1910

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий