Цёплы дождж

Пераказы і дыктанты

   Незадоўга перад вечарам сабралася на дождж. Хмары доўга хадзілі навокал, збіраліся і разыходзіліся, зноў збіраліся і набрынялі дажджавым пылам. Прыпякала яшчэ мацней, і парнасць, што насычала паветра, была цяжкай і духмянай. Нарэшце на паўднёвым захадзе густа засінела, адтуль прабег слабы свежы ветрык, і хутка сіні кавалак неба ператварыўся ў навіслую свінцовую хмару. Яна шырылася і расла, як вялізны ветразь, раздзьмуты ветрам. Сонца схавалася. Па полі пабеглі палахлівыя цені, змяняючы і блытаючы колеры. Поле прытаілася ў чаканні, а хмара набліжалася і цямнела, і час ад часу блакітныя ніці маланкі пранізвалі яе.
   Хмара нібы расшчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому, і дождж лінуў – густы і цёплы. Шпаркія густыя струмені злучалі хмары з зямлёй, адскаквалі ад прасохлай глебы, рассыпаліся, і светлы пыл паўставаў над полем, засцілаючы зеляніну.
   Дождж перастаў гэтак жа нечакана, як і пачаўся. Разарваная хмара ссоўвалася за дальні лес, і неўзабаве сонечны бляск зноў заліў поле. Усё нібы змянілася: рунь пагусцела, стала больш красак на ўзлеску, а дальні ўзгорак, на якім быў пасеяны авёс, засінеў, нібы хто пафарбаваў яго.
(170 слоў)

Паводле Т. Хадкевіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий