Цётка — З прыску ды ў агонь

Цётка (Алаіза Пашкевіч)

  Аднага разу вёз гаспадар збожжа да млына. Па дарозе крыху рассыпаў. Угледзелі гэта галубы, прыляцелі і давай кляваць зярняты. Якраз на тое прыбег пявун, разагнаў галубоў і сам пачаў дзюбаць. Галубы дужа зазлавалі дый кажуць: "Мы табе шальмоўства такога не даруем, паскардзімся каму трэба".
  Паляцелі да каршуна і давай на пеўня чаўпці. А каршуну была на руку гэта скарга; ён скарыстаў яе і расправіўся па-свойму: спачатку з’еў пеўня, а после закусіў галубамі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий