Тут нараджаюцца паэты

Пераказы

    Якое ж прыгожае возера Свіцязь! Многіх таленавітых людзей натхніла яно на творчасць. І ў першую чаргу – нашага славутага земляка, генія сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча.«Між дрэў, бы ў вяночку, адкрыецца воку там возера Свіцязь, як дзіва», – пісаў ў тысяча восемсот дваццатым годзе паэт.
    Сёння возера Свіцязь з навакольным лесам аб’яўлена помнікам прыроды: там расце мноства рэдкіх парод раслін і дрэў, якія нават занесены ў Чырвоную кнігу. За выключэннем возера Рыца і азёр Швейцарыі, Свіцязь – самае прыгожае ў Еўропе. Улетку, у сонечны дзень, возера іскрыцца то срэбрам, то пазалотай. Дзівоснае і чароўнае, яно захоўвае ў сабе многа таямнічага, нязведанага, асабліва ў ціхі вячэрні час, калі ў сасновым бары, нібы па ўказцы дырыжора – барадатага дуба, што расце недалёка ад берага, – узнікае цудоўная мелодыя салаўінага канцэрта.
    Прыйдзе сюды неабыякавы чалавек – адразу стане зразумела, што гэта якраз і ёсць той казачны куточак Беларусі, дзе нараджаюцца сапраўдныя паэты.
(145 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий