У асенні дзень

Пераказы і дыктанты

  Васіль, расплюшчыўшы вочы, некалькі хвілін нерухома пазіраў угору. Там, далёка ў вышыні, паслалася мяккая цёмна-сіняя навісь неба. I па ёй, па чыстым светлым прасторы, ляніва паўзуць адзін за другім два невялікія цёмныя кавалкі хмар. А адтуль, з вышыні, аж з-пад самых хмар, падаюць на зямлю нечыя крыкі, не то заклікаючы чалавека паляцець за сабою, не то просячы ў яго дапамогі. Следам за хмаркамі плывуць у вырай дзікія гусі, ахутаныя дымком празрыстай сінявы. Вось яны ледзь-ледзь прыкметныя ўжо, толькі чуваць яшчэ іх курлыканне, ціхае і далёкае. Вось зараз змаўкае гэты іх развітальны говар, і хочацца, каб не знікалі гусі, такія любыя, блізкія. Погляд адарваўся ад хмар і паплыў уніз.
 У паветры, над полем і над асіннікам, носяцца ніткі павуціння і навісаюць на галлі асінніку. Вочы сочаць за павуціннем, а вушы ўслухоўваюцца. Апрача шуму ветру, за густым асіннікам нічога не чуваць. Якая цішыня навокал!
(146 слоў)

Паводле П. Галавача.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий