У Белавежы

Пераказы і дыктанты

  Уночы выпаў сняжок. Прыкметна пабялелі і без таго белыя бярэзіны, выразней сталі глядзецца камлі сосен. А чорная вольха так і крэсліць неба сваімі галінамі. Пасвятлелі ельнікі. На кожнай яліне вунь колькі снегу! Белы колер у спалучэнні з зялёным вельмі пасуе дрэвам. Дубровы таксама выглядаюць урачыста. Ствалы дубоў-волатаў імкнуцца ўвысь, і кожны з іх заканчваецца нібы каронай – мудрагеліста перакручанымі галінамі. Снег, што наліп на іх, ажно ззяе ў сонечных промнях.
 На зямлі таксама ўсё выглядае казачна. Нібы там папрацаваў удумлівы мастак. На белым фоне залаціцца сасновая кара. Прабіваецца праз снег пажоўклы пучок зуброўкі. Схілілася і паблісквае серабрыстымі вочкамі колішніх кветак галінка верасу. Аднекуль апусціўся кляновы ліст, чырвоны, як гусіная лапка. Рабінавы камялёк абвіла зелянюткая ліяна, што не скінула лісця нават на зіму. Хораша глядзяцца мхі. На дрэвах, на пнях, на каранях вываратняў яны, прыцярушаныя снегам, здаюцца аксамітнымі. Колькі колераў адразу бачыцца ў лесе!
(144 словы)

Паводле Я. Пархуты.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий