У лесе

Пераказы і дыктанты

  Сонца прыпякала мацней. Слабеў пах жыта. Спелая ніва часам ціха калыхалася і шаптала. Ад спакойных, троху пахіленых каласоў дыхала прыемная радасць. Цёплае паветра пералівалася на сонцы. Часцей лёталі і гудзелі авадні. Ужо адтуль, здаецца, цягнула лесавым пахам і прахалодаю.
 Нарэшце, вось і лес.
 Дарога пайшла вузенькім праходам між дрэў, над якім павісла густа сплеценае вецце. Спакой, цішыня і прахалода панавалі тут.
 Па дарожцы траплялася і лезла пад ногі карэнне шматгадовых дрэў-волатаў. Косы сонца не прабіваліся скрозь ператканае сучча бяроз або шырокія лапы хвой, густы цень ляжаў на дарозе. Гушчары ляшчыны, дробнага альшэўніку, маладых асінак і лазы пры канаве абступалі дарогу, і ўсё страшэнна парасло і сплялося.
 Асаблівае пачуццё выклікалі спрадвечныя лесавыя асілкі сваёю веліччу, гушчынёю, цёмным холадам. Яны прыціскалі чалавека, шапталі яму пра адзіноту і слабасць. Але яны ж давалі і спакой таму, хто ад зямлі і лесу ўзяты.
(141 слова)

Паводле М. Гарэцкага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий