У неаплатным даўгу

Пераказы і дыктанты

  З тых часоў, як я пазнаў жыццё, я люблю сваю маці – простую беларускую жанчыну. Яна ўмела ўбачыць у чалавеку сумленнасць, адкрытую душу. Гэтая непісьменная жанчына жыла вялікім духоўным жыццём.
 У кожнага з нас усе запаветныя ўспаміны звязаны з маці. Гэта яна яшчэ ў маленетве адкрыла нам прыгажосць народнай паэзіі, вялікасць бяссмертнай калыханкі. Толькі для таго, хто спазнаў глыбіню матчынай песні, адкрылася потым невычэрпная скарбніца людской душы.
 Сваіх дзяцей ты вучыла любіць працу мазольных рук, шанаваць хлеб твой. Бывала, убачыўшы на зямлі кавалачак хлеба, ты падымала яго, падносіла да сваіх вуснаў. Ты цалавала дар, здабыты крывёю, потам. Ты вучыла нас шанаваць працу.
 Змалку да сталых год я адчуваў тваю шчырасць, тваю любоў. Але ўвесь час мне рупіла думка: толькі б не астацца ў даўгу перад табою, перад сваім сумленнем.
 Мой шлях асвятляе тваё сэрца, якое палае любоўю да народа.
(141 слова)

Паводле В. Віткі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий