У вялікім горадзе

Пераказы і дыктанты

  У вялікім горадзе была перасадка. Альшэўскі выйшаў з вагона, знайшоў касы і паглядзеў расклад прыгарадных цягнікоў і хутка падлічыў, што ў яго аставалася дзве вольныя гадзіны.
 Не здаючы чамадана, ён прайшоўся да старога парку, які лічыўся галоўнай аздобай горада. Восень бярэ сваё: на асфальтаваных дарожках шапаціць апалае лісце.
 Альшэўскі падаўся да ракі. Яна па-асенняму ціхая. Ля берага на дне можна ўбачыць драбнюткія каменьчыкі: вада тут вельмі чыстая, празрыстая. На сярэдзіне яна цямнее, абвіваючы ў сабе нізкае шэрае неба. Стажкамі застаўлены яшчэ зялёныя зарэчныя лугі. Пясчаныя пляжы бязлюдныя. Толькі ў адным месцы, спуціўшы ногі ў ваду, сядзяць з вудамі трое хлопчыкаў. Чарнее ўдалечыні арка жалезнага моста; да яе павольна набліжаецца белы, здалёк падобны на цацку параходзік…
 Альшэўскі зірнуў на гадзіннік і здзівіўся: праз паўгадзіны цягнік! Трэба было вяртацца на вакзал.
 Сеўшы ў абшарпаным вагоне, Альшэўскі, спадзеючыся ўбачыць каго-небудзь з местачкоўцаў, некалькі разоў азірнуўся, але нікога са знаёмых не было.
(150 слоў)

Паводле І. Навуменкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий