У Залессі

Пераказы і дыктанты

  Мы былі ў Залессі, былым маёнтку славутага Міхала Агінскага. Залессе – адна з самых паэтычных мясцін нашай радзімы. Сучаснікі лічаць гэты кут прыгожым і маляўнічым.
 Той асенні прыгожы дзень выдаўся цёплым і пахмурным. Лісце ляжала пад нагамі тоўстым стракатым дываном. Прыемна было хадзіць па ім, варушыць ліставыя сумёты. Восень надавала ўсяму, што мы бачылі вакол, лёгкі налёт чысціні, празрыстасці і журбы. Магутныя прысады клёнаў і ліп ішлі да ракі, туліўся ў зарасніках старажытны дом са свечкамі калон, свяціліся сажалкі. Была асаблівая музычнасць, ціхая песня ва ўсім: у плёску вады, у шолаху лісця, у парывах ветру.
 Ёсць мелодыі, якія чуеш так часта, што пачынаеш грэбаваць імі. Але колькі б ты ні слухаў паланэз Міхала Агінскага «Развітанне з Радзімай», ён застанецца блізкі і дарагі твайму сэрцу. Гэта мелодыя заўсёды будзе закранаць самыя глыбінныя струны душы.
(134 словы)

Паводле У. Караткевіча.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий