Уладар начной пушчы

Пераказы

   Пугач – адна з найбуйнейшых соў не толькі ў Беларусі, але і на зямлі ўвогуле. Размах яго крылаў дасягае двух метраў. У гэтай птушкі густое пер’е бурага колеру з чорным стракатым малюнкам на кожнай пярыне. Вочы з аранжавым абадком, вушкі-пер’е на вялікай круглай галаве, вострая дзюба-кручок і кіпцюры робяць пугача падобным да казачнай істоты.
   Сустракаецца пугач на тэрыторыі ад Еўропы да Японіі, ад Таймыра да Паўночнай Афрыкі. Дзякуючы сваёй непатрабавальнасці, пугач селіцца ў гарах і пустынях, дрымучай тайзе і непралазных балотах. У нашай краіне пугач аддае перавагу старым хваёвым або змешаным забалочаным лясам. Гэта птушка не можа прыстасавацца да блізкага суседства чалавека. Беларусь у нашы дні захавала вельмі мала мясцін, дзе дзікія жывёлы і птушкі адчуваюць сябе як і шмат гадоў назад. Таму пугача з кожным годам становіцца ўсё менш. Пугач – сімвал старажытнай беларускай пушчы.
(137 слоў)

Паводле С. Зуёнка.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий