Уладзімір Дубоўка — Імжа, і склізота, і прыкрая золь

Уладзімір Дубоўка

Імжа, і склізота, і прыкрая золь
за скрогатам ветру – навалай.
У чмарнасць убралася светава столь,
блакіт ад зямлі адарвала.

Журба расплялася кудлатай лазой,
у сэрца цярушыцца шэрань.
А вецер шпурляе, як морскі прыбой,
пясок і журбу аб каменне.

І скогат, і скарга – спакою нідзе,
пад засцілай ночы – варожасць.
А ўпартасць да мэты вяла і вядзе,
пра шчасце і радасць варожыць…

1922

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий