Уладзімір Дубоўка — Ты дэкляруеш мне долю…

Уладзімір Дубоўка

Ты дэкляруеш мне долю і волю?
Мне на чужой старане трэ палацы?
Ты мне гаворыш, што злёт груганоў
Знішчыў мой край, смерць гняздо там звіла?..

Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменне?
Стогне народ пад пятой жыцця-ката? –
Годзе! Чакаю я толькі той дзень,
Сталлю калі акуецца рука!

Вецер! Мой вольны браточак ты вецер!
Крылле мне!.. Крылле свае мне пазычыш?! –
Я паляту, паляту… Хай жыве
Край сасонак, кляноў і лазы!..

Дам тым вадзіцы, што б’юцца за шчасце,
Тых пракляну, што нам юдамі сталі…
Прыйдзе наш час, веру – прыйдзе наш час!
Вецер! Мой любы! –

Чакаюць там нас…

1922

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий