Уладзімір Гніламёдаў

Пераказы і дыктанты

  Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў – выдатны беларускі літаратуразнаўца, крытык, пісьменнік. Тое, што Уладзімір Васільевіч стварае ў нацыянальнай культуры, вядома далёка за яе межамі. Яго кнігі чытаюць не толькі ў Расіі і Украіне, але і ў Польшчы, Балгарыі, Чэхіі.
 Ад яго зыходзіць веліч духу і волі, гістарычны спакой вякоў і самадастатковасць. Ён увесь поўніцца беларускай народнай сілай і праўдай. Гэта чалавек светлага розуму, маштабнага мыслення, высокай унутранай культуры і ў той жа час сціплы, сумленны і разважлівы.
 Уладзімір Гніламёдаў – галоўны тэарэтык і філосаф у сучаснай беларускай навуцы пра літаратуру, галоўны знаўца творчасці Янкі Купалы, Івана Мележа, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Васіля Зуёнка, без перабольшання – усёй сучаснай беларускай паэзіі. Назіранні і абагульненні Уладзіміра Васільевіча заўсёды гучаць пранікнёна, важка, пераканаўча, бо забяспечаны глыбокім прафесіяналізмам аўтара, яго багатым і разнастайным навукова-даследчым вопытам.
(133 словы)

Паводле М. Мікуліча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий