Уладзімір Караткевіч

Пераказы і дыктанты

   Творчасць Уладзіміра Караткевіча – прыкметная з’ява беларускай літаратуры дваццатага стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам, магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.
   Асаблівая заслуга Караткевіча перад беларускай літаратурай у стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы. У ёй пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. Гэта проза вызначаецца рамантычнай акрыленасцю і жыццёвай дакладнасцю, мастацкай культурай і гуманістычным зместам.
   Караткевіч быў нястомным вандроўнікам. З сябрамі, у складзе навуковых экспедыцый шмат падарожнічаў па Беларусі і за яе межамі.
   У творчасці пісьменніка выразна выявіліся кніжныя літаратурныя традыцыі, ён ведаў многа славянскіх моў, некаторыя старажытныя і заходнееўрапейскія, цудоўна адчуваў беларускае слова.
   Творчасць Уладзіміра Караткевіча – гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця беларускага народа, напісаны шчыра і таленавіта. Ягоным творам наканавана доўгае жыццё.
(145 слоў)

Паводле А. Вераб’я.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий