Уладзімір Ягоўдзік — Два браты-вераб’і

Уладзімір Ягоўдзік

Звярніце ўвагу! Поўны змест.

  За акном – сонечны зімовы ранак. Навокал у казачнай шэрані стаяць здранцвелыя дрэвы. Выбежыш на вуліцу – шчокі апячэ калючы злюка-мароз. Міжволі схаваеш нос у каўнер. А яны сядзяць на галінках вішні ці рабіны, як пушыстыя камячкі, і бадзёра крычаць на ўвесь двор:
  – Ціў-ціў!.. Жыў-жыў!.. Ціў-ціў!.. Жыў-жыў!..
  Ну як не пачаставаць такіх герояў хлебнымі крошкамі ці семкамі сланечніку?!
  З усёй птушынай сям’і – гэта самыя блізкія нашы суседзі. Яны заўсёды селяцца побач з людзьмі, а гняздзяцца пад стрэхамі ці ў шчылінах будынкаў. Таму іх называюць дамавымі вераб’ямі.
  «Старога вераб’я на мякіне не правядзеш», – сцвярджае народная прымаўка. Сапраўды, дамавыя вераб’і асцярожныя і кемлівыя птушкі. Апроч таго, вялікія чысцёхі, бо круглы год любяць купацца ў лужынах або ў пяску. Некаторыя гаспадары лічаць, што вераб’і – нахлебнікі і шкоднікі, спусташаюць агароды і сады. Але ўсё якраз наадварот – гэта шчырыя нашы прыяцелі. Вясной і летам, калі кормяць сваіх птушанят, яны знішчаюць пражэрлівых вусеняў і мноства іншых насякомых.
  Арнітолагі б’юць трывогу: за апошнія дваццаць гадоў колькасць дамавых вераб’ёў у Беларусі зменшылася больш як напалову. Значыць, невыпадкова грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» назвала нашага крылатага суседа птушкай 2003 года.
  У дамавых вераб’ёў ёсць родныя браты – палявыя вераб’і. Яны таксама жывуць на вясковых вуліцах і ў гарадскіх дварах. Як адрозніць паміж сабой гэтых блізкіх родзічаў? А вельмі проста: у палявых вераб’ёў на шчочках здалёк відаць чорныя плямкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий