Уладзімір Жылка — На ростані

Уладзімір Жылка

На ростані дарогаў многа,
А лучнасць іх – пахілы крыж.
І вецер лёгкі на разлогах,
І неба яснасць, шыр і выш.

Ранейшай працы дасяганні,
Наўкол – зялёныя жыта;
І свежасць росаў светлых рання,
І траў высокіх любата.

І так прывабны далі, далі
Ў задуме вечнай і смузе,
За той смугою думкі ў жалі,
Нязрадна, вечна у тузе.

І торба вось, і кій дарожны:
Пара ў пуціну мне даўно…
А я – нясмелы і трывожны,
А я – на ростані адно.

1923

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий