Уладзімір Жылка — Раніцою

Уладзімір Жылка

Бывайце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі,
I сонца ў крыві і пястуе валоссе.
Забыўся я дома нудоту і жалі,
I ў свеце мне сніцца ліхое звялося.
Чароўнасцю веюць хмурынак румянцы,
I з цішаю звонкасць цалуюцца ў губы.
О ветрыку свежы, скажы там каханцы,
Які гэты свет – і салодкі і любы!
Іду я па росным зялёным каберцы,
І песня ад шчасця ў знямозе нямее,
I сэрца, як сонца, і сонца, як сэрца,
Сусветнае сэрца гарыць, палымнее!

1929

Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий