Васіль Быкаў — Кар’ер

Васіль Быкаў

  У рамане Васіля Быкава "Кар’ер" (1986) паяднаны сучаснасць і ваеннае мінулае. Герой твора жыве вялікімі пакутамі сумлення, памяць не дае яму забыць, што менавіта па яго віне загінула Марыя.
  Былы падпольшчык Павел Агееў вядзе раскопку ў кар’еры, бо, як мяркуе, там засталіся астанкі яго каханай, якую расстралялі фашысты. Зараз ён лічыць, што не павінен быў рызыкаваць чужым жыццём, выпраўляць дзяўчыну на пагібель. Суд памяці ў душы Агеева бязлітасны, ён судзіць сябе па вышэйшых законах сумленнасці і чалавечнасці, праходзіць праз пакаянне, адчувае свой грэх. Агееў не шукае апраўдання, яго свядомасць не хоча змірыцца з тою памылкай-трагедыяй, ад якой залежаў лёс чалавека.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий