Васіль Хомчанка — Апельсін

Васіль Хомчанка

  Бабуля дастала з сумкі вялікі аранжавы апельсін.
 – Вось, вазьмі.
 Пеця ўзяў і хацеў аддаць бабулі, каб яна падзяліла. А бабуля сказала:
 – Апельсін твой, вось ты і дзялі.
 Пеця і падзяліў на дзве няроўныя часткі. Бабуля – вялікая, ёй большую частку, Пеця – малы, яму меншую.
 Елі апельсін і хвалілі. Пеця хутчэй з’еў. А бабуля ела няспешна і з’ела толькі дзве долькі.
 – Я наелася ўжо, – сказала яна. – Можа, ты мне паможаш?
 – Памагу, – з ахвотаю згадзіўся Пеця. – Давай! Я ж табе заўсёды дапамагаю.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.33 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений