Васіль Хомчанка — Снег

Васіль Хомчанка

  Зямля доўга ляжала голая, скамянелая ад марозу. А потым адной ноччу пайшоў снег і ўкрыў усё белай цёплай коўдрай.
 Ромка дастаў з гарышча лыжы і памчаўся ў поле. Раздолле для хлопца!
 Ромкаў бацька таксама радуецца. Маладыя яблынькі ў садзе цяпер не замерзнуць. Карані іх добра ўкрыты снегам.
 I мядзведзю ў бярлозе цяплей стала. Вожыку – у кучы лісця, мышцы – у нары.
 Усім цёпла, усе радуюцца.
 Толькі беднаму зайку слёзы. Да зімы не паспеў шэрую поўсць змяніць на белую.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий