Васіль Вітка — Крыжадзюб

Васіль Вітка

Гляньце вы на дзівачка,
Што з гняздзечка-гамачка
У завею, у мароз
Высунуў дзюбаты нос.

Гэта смелы крыжадзюб,
Не баіцца ён завей.
Лес яловы вельмі ж люб
Для яго малых дзяцей.

Любата для птушанятак
У гняздзечку ў гэты час –
Ёсць і шышак і зярнятак
Аж на ўсю зіму запас!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий