Васіль Вітка — Месяцы

Васіль Вітка

Кожны месяц – чараўнік:
Студзень, люты, сакавік,
Красавік, і май, і чэрвень.

Едзе наш дзетсад у Чэрвень:
Ліпень, жнівень, верасень –
Ўсе лясы у верасе.

А кастрычнік, лістапад –
Хто з нас восені не рад!

Зацярусіць снегам снежань,
I не ўлежыць нават лежань:
Ўсе на санкі, на канькі –
Незабыўныя дзянькі!
Лепшае пары няма,
Дзякуй, зімачка-зіма!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий