Васіль Вітка — Сарочыны блінцы

Васіль Вітка

Клапатлівая сарока,
Гаспадыня белабока,
Па прыпечку скакала,
Бліны расчыняла.

А дачушка памагала.
Сынок цеста мясіў.
Другі сын ваду насіў.
Трэці ў печы паліў.

А чацвёрты сядзеў,
На агеньчык глядзеў,
Памагаць не хацеў.

Бліны маці даставала,
Усіх дзетак частавала:

– На, дачушка, блінец,
Ты ў мяне – маладзец.
I сынок – маладзец,
I яму даю блінец,

I табе, сынок другі,
Мой памочнік дарагі.

Самы смачны блінок
Возьме трэці мой сынок…

Дзеці ўсе бліны паелі.
Шух, шух – паляцелі.

– Ну, а дзе ж, а дзе мой

блін? –

Запытаў чацвёрты сын. –
Мама, дзе мой блінец?
– А табе няма.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий