Васіль Вітка — Вартавы часу

Васіль Вітка

Ён – лепшы наш прыхільнік,
Спаць позна не дае.
Вы скажаце – будзільнік,
Э, не, сябры мае.

Вы скажаце, напэўна, –
Найлепш вартуе час
Гарласты бабін певень,
Што нас будзіў не раз.

Прычыну знойдзе кожны,
Хто сам паспаць ахвоч.
Вартаўніку няможна,
I ён не зводзіць воч.

Ноч цемраю агорне
Навокала зямлю –
Упарты, непакорны,
Ён кажа: – Я не сплю!

Праб’е шчыліну ў небе,
Уважліва глядзіць –
Каму на працу трэба,
Каго пара будзіць.

I ночы шкарлупіну
Крамсае на шматкі,
Не знаючы спачыну
Бяссонныя вякі.

Світаннем пачынае
Ён свой працоўны дзень,
Ён першы нас вітае,
Сонечны прамень.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий