Васіль Жуковіч — Калі прыходзіць дзед Мароз?

Васіль Жуковіч

Браты Алеська і Максім,
Жывуць на свеце белым.
Не ўсё пакуль вядома ім,
Не ўсё ім зразумела.
Пытанне ўзнікла ўсур’ёз
У двух братоў аднойчы:
«Калі прыходзіць Дзед Мароз?»
«Калі ж? Напэўна, ноччу».
Якраз у ноч пад Новы год
Браты амаль не спалі,
Мароза-дзеда ўсё ж прыход,
Падобна, прамаргалі.
Бо раніцой знайшлі браты
Пад ёлачкай пакункі,
Ляжалі ў пакунках тых
Сямейцы падарункі.
Было там дзіва для братоў –
Яны не разумелі,
З двара як Дзед Мароз прыйшоў,
Што й дзверы не рыпелі.
Які цудоўны Дзед Мароз:
Нясе такую ношу!
Вось падарункі ўсім прынёс
I ўсім настрой харошы.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений